«Берасцейскія гульні – 2022»

30.10.2022

     29 кастрычніка ў школе адбылося сапраўднае свята - «Берасцейскія гульні-2022». Вучні з нецярпеннем чакалі пачатку мерапрымства, каб прадэманстраваць пірагі, пірожаныя, булачкі, печыва і многія іншыя кулінарныя вынаходствы, якія былі прыгатаваны дома разам з бацькамі. Пасля ўрачыстага адкрыцця, вучні разам з бацькамі накіраваліся выконваць разнастаныя выпрабаванні («Пападзі ў кола», «Боўлінг», «Бой падушкамі», «Хакей», «Футбол наадварот» і інш.) і атрымоўваць за гэта «берасты». Пасля праходжання заданняў сабраныя «берасты» можна было абмяняць на разнастайныя прысмакі. 

     Свята атрымалася вельмі цікавым.