Свята - Дзень Маці ў ДУА "Пачатковая школа №1"

14.10.2022

    Мама, мамачка, любая мая… Гэтыя словы прыемна пачуць кожнай жанчыне. Самыя пяшчотныя, клапатлівыя, самыя родныя, каханыя, добрыя  –  Мамы.

   Святкаванне самага светлага і шчырага свята, Дня Маці, адбылося 14 кастрычніка ў ДУА “Пачатковая школа №1 г.Брэста”. З любоўю и пяшчотай дзеці стваралі віншавальныя паштоўкі, запісвалі відэавіншаванні для сваіх матуль, рыхтаваліся да канцэрта. На працягу ўсяго святочнага дня панавала атмасфера хатняй утульнасці і цеплыні, бо менавіта мама – гэта самы дарагі і блізкі чалавек, без якога наша жыццё не было б такім шчаслівым і радасным.